вітаем Вас на сайце юрыдычнай фірмы Madejczyk – партнёра сеткі Kancelarie RP, пад эгідай часопіса “Rzeczpospolita”.
Юрыдычная фірма Madejczyk прадастаўляе прафесійную юрыдычную дапамогу, мы працуем як з дзелавымі, так і з індывідуальнымі Кліентамі. Нашы работнікі на працягу многіх гадоў добрасумленна рэалізоўваюць атрыманыя заказы. За гэтыя некалькі гадоў працы мы аказалі комплекснае юрыдычнае абслугоўванне шматлікім задаволеным Кліентам. Атрыманы вопыт дапамог нам стварыць аўтарытэт юрыдычнай фірме Madejczyk і заваяваць давер групы асоб, якія маюць патрэбу ў дапамозе ў розных галінах права (працоўнае права, сямейнае права, эканамічнае права, грамадзянскае права, будаўнічае права і многае іншае). Гэтыя людзі давяраюць нам і застаюцца з намі па гэты дзень, і круг задаволеных Кліентаў працягвае расці.
Юрыдычная фірма Madejczyk можа пахваліцца дзясяткамі поспехаў і перамог, звязаных як з асабістым, так і прафесійным жыццём нашых Кліентаў. Прадстаўленне ў судах і органах дзяржаўнага кіравання з’яўляецца адным са слупоў нашай дзейнасці.
Мы запэўніваем Вас, што да выканання кожнай атрыманай замовы мы падыходзім з асаблівай дбайнасцю. Юрыдычная фірма Madejczyk адрозніваецца прыхільнасцю ўскладзеным абавязкам і прафесійным падыходам да любой справы, незалежна ад ступені яе складанасці. Мы надаём вялікае значэнне якасці прадастаўляемых юрыдычных паслуг.
Юрыдычная фірма Madajczyk робіць стаўку на супрацоўніцтве з замежнымі партнёрамі, якіх мы можам рэкамендаваць нашым Кліентам, якія развіваюць бізнэс за межамі краіны. Названыя партнёры могуць дапамагчы не толькі нашым кліентам, але і нам, юрысконсультам, у замежным праве. Па гэтай прычыне Юрыдычная фірма стала членам Міжнароднай асацыяцыі юрыдычных фірмаў Interleges. Interleges аб’ядноўвае юрыдычныя фірмы з многіх дзяржаў: Аўстрыі, Бельгіі, Бразіліі, Чэхіі, Дубая, Вялікабрытаніі, Францыі, Германіі, Ірландыі, Ізраіля, Італіі, Лівана, Мексікі, Нідэрландаў, Партугаліі, Іспаніі, Швецыі, Швейцарыі, Турцыі, Украіны, ЗША. Юрыдычная фірма Madejczyk, у рамках супрацоўніцтва ў Interleges, падтрымлівае замежныя інвестыцыі, якія ажыццяўляюцца ў Польшчы, а таксама дапамагае кліентам з Польшчы, пашыраючы бізнесу за мяжой. Юрыдычную падтрымку мы прапануем не толькі прадпрымальнікам з Еўрапейскага Саюза, але і з іншых куткоў свету.
Унутраныя амбіцыі і бачанне Юрыдычнай фірмы заключаецца ў стварэнні вялікай шматпрофільнай структуры, якая будзе прадастаўляць Кліентам юрыдычнае абслугоўванне на самым высокім узроўні. У вымерным кантэксце, імкненне Юрыдычнай фірмы заключаецца ў атрыманні статусу лепшай юрыдычнай фірмы ў Лодзінскім ваяводстве ў тэрмін да канца 2023 года.
Мы спадзяемся, што наша прапанова Вас зацікавіць.
Niniejsza strona korzysta z plików cookie
Pliki cookie (ciasteczka) to małe pliki tekstowe, które mogą być stosowane przez strony internetowe, aby użytkownicy mogli korzystać ze stron w bardziej sprawny sposób.
Prawo stanowi, że możemy przechowywać pliki cookie na urządzeniu użytkownika, jeśli jest to niezbędne do funkcjonowania niniejszej strony. Do wszystkich innych rodzajów plików cookie potrzebujemy zezwolenia użytkownika.
Niniejsza strona korzysta z różnych rodzajów plików cookie. Niektóre pliki cookie umieszczane są przez usługi stron trzecich, które pojawiają się na naszych stronach.
Nasi partnerzy zbierają dane i używają plików cookie do personalizacji reklam i mierzenia ich skuteczności. Więcej na temat zbierania danych przez pliki cookie znajdziesz w polityce dotyczącej cookies Google.
W dowolnej chwili możesz wycofać swoją zgodę w Deklaracji dot. plików cookie na naszej witrynie.
Dowiedz się więcej na temat tego, kim jesteśmy, jak można się z nami skontaktować i w jaki sposób przetwarzamy dane osobowe w ramach Polityki prywatności.
Prosimy o podanie identyfikatora Pana(Pani) zgody i daty kontaktu z nami w sprawie Pana(Pani) zgody